Объявление

Свернуть
Пока нет объявлений.

Уборть

Свернуть
X
 
  • Фильтр
  • Время
  • Показать
Очистить всё
новые сообщения

  • Уборть

    Тоже нормальная река с рыбой.

    Уборть — река в Житомирской области Украины и Гомельской области Белоруссии, правый приток реки Припять.

    Уборть течёт по Полесью, её длина составляет 292 км, а площадь бассейна — 5820 км². Средний расход воды у устья около 23 м3/сек. Подпитывается снеговой водой. В зимние месяцы замерзает, вскрывается приблизительно в марте. С марта по май — половодье.

  • #17
    SERGIeI Можно уточнить где тропили? Не совсем согласен с утверждение о голавле. В старые добрые времена ниже Дежков Рова наблюдались экземпляры до 8 кг.

    Комментарий


    • #18
      Сообщение от D_V_V Посмотреть сообщение
      SERGIeI Можно уточнить где тропили? Не совсем согласен с утверждение о голавле. В старые добрые времена ниже Дежков Рова наблюдались экземпляры до 8 кг.
      От насосоной в Замошье и до 4-ой ямы, рядом с ней и поймали.
      А этот Дежков Ров наверное уже где то в Петриковском районе возле Моисеевич рядом с устьем?

      Комментарий


      • #19
        Дежков Ров выше Лельчиц в месте где Стрелка впадает в Уборть. Эти названия урочищ достаточно старые оставшиеся в памяти из далекого детства.

        Комментарий


        • #20
          Был с пятницы на субботу. Далеко решили не ехать Ловили в черте города в районе Дедова около д.Липляны. Цель визита налим. В 18-00 прибыли на реку, шел дождь-самое оно, поставили 10 донок, все на пучок червя. на реке тишина как будто в воде вообще никого нет. проверка снастей через час показала что или действительно никого нет или как мы оптимистично подумали будет к ночи. Разожгли костер попили пивка,я за рулем мне чай. Поговорили о том о сём, проверили все наше доночное хозяйство еще не один раз с тем всегда одним и тем же результатом, поменяли червя на более свежего и около 23-30 уехали домой оставив догорать костер и донки на ночь... чтоб налим на огонь шёл...
          Утро... по прежнему дожь и на всех донках нетронутые черви. "Здесь рыбы нет" - сказал я себе как директор стадиона:D , а очень жаль, то ли последствия мора, то ли погода не та, но уж очень тихо было на реке все это время...Пришлось собираться домой.
          Казалось все сейчас замерло в природе река, лес вокруг, только на обратном пути прямо на дорге была встречена вот это камышовая жаба, которая замерла на дороге уподобившись всему вокруг при моем приближении и пробыла в таком положении около 5 минут фотосессии не шелохнувшись... может и налим в реке ждет лучших времен?

          Комментарий


          • #21
            А какая сейчас ситуация по рыбе на Уборти? Можно ли тролить на этой реке? Заранее спасибо!

            Комментарий


            • #22
              Что когда плотва на нерест пойдет ? (=
              знал бы прикуп жил бы в Сочи.. . :arrow:
              сомнение - мать ошибки.

              Комментарий


              • #23
                а как там в общем,с рыбой,что в основном в улове на поплавок,как с сомом обстоят дела.а то предлагают в сплав по этой реке,а без удочки я даже за хлебом не выхожу.откликнувшимся нижайший поклон.

                Комментарий


                • #24
                  Убарць

                  Убарць-гэта рака майго дзяцінства,бабуля жыла ў Майсевічах і таму кожнае лета былі там. Рэчка моцна разліваецца па вясне, але калі вада падае і яна ўходзіць у берагі, выяўляецца вельмі цікавы фарватэр. Гэта бясконцы ланцужок ям з кручамі,меляў і старыц. Рыба там вельмі любіла вадзіцца. Праўда пра нашы рыбалоўныя прылады нельга ўспомніць без усмешкі,але трафеі пападаліся заліковыя. На колькасць рыбы паказваў той факт, што некалькі раз улетку я сам назіраў прыдуху пры разліве і загніванні траў - то столькі рыбы можна ўбачыць толькі хіба па тэлевізары пры марскім промысле. Вельмі багата акуня і шчукі.Шмат плотак,язя,гусцёркі.Пападаліся таксама лінкі,чырвоны карась (пятак),ялец, сапа(сінец) і нават чахоня. А такой вялікай вярхоўкі і пячкуроў я нідзе больш не лавіў.А вось вялікіх самоў штоб лавілі я нават не чуў,моладзі па два - тры кг багата.
                  PS.Я па добраму зайдрошчу,сплавіцца па Ўбарці -няздзейсненая мара,мясціны там найпрыгажэйшыя,калі гэта адбудзецца выкладзіце,калі ласка,знімкі.Добрага адпачынку!!!
                  Дачакацца не магу, вуда каб мая ў дугу!...

                  Комментарий


                  • #25
                    У апошні час на Ўбарці ніхто не лаваў? Як там?
                    Дачакацца не магу, вуда каб мая ў дугу!...

                    Комментарий


                    • #26
                      дачакаўся...

                      Наканец трапіў на ЎБАРЦЬ.Пераехаў на пароме каля Петрыкава і рвануў на Майсевічы.Пераначаваўшы ў бабулінай хаце,раненька пайшоў на яму каля броду-яе мясцовыя называлі круча.І хоць багата дзе фарватэр памяняўся -круча не змянілася, такая ж чорная,глыбокая ,як марыянская ўпадзіна.За некалькі гадзін рыбалкі прыйшлося падарыць карчам на дне паўтара дзесятка кручкоў з павадкамі, але не дарма-на кіпку чар'ей выдубіў нават шчупачка на 800 гыр.Трафеяў не было-вада падае, рыба напэўна скатваецца ў Прыпяць.Пэўна зараз на маторы ўжо не пройдзеш,а пару тыдняў таму шпінінгуі снавалі туды-сюды ,вудзіць перашкаджалі.
                      Успомніў дзяцінства-атрымаў асалоду.Скончылася ўсё таксама душэўна-патэльня плотак,кілішак,успаміны...
                      Дачакацца не магу, вуда каб мая ў дугу!...

                      Комментарий


                      • #27
                        из плотак -5 язей.
                        Лови на горох и будет тебе шчасце! )))
                        "За большие сиськи !!!"

                        Комментарий


                        • #28
                          cорры...

                          Калі гэта фоткаў, плоткі ўжо смажыліся ў патэльні на вогнішчы. Прабачайце за нестыкоўку.
                          Дачакацца не магу, вуда каб мая ў дугу!...

                          Комментарий


                          • #29
                            У меня деревня прямо на реке, речка супер .. Ловить надо знать как .. и на что ..(= в сентябре на щуку ехать надо (=
                            знал бы прикуп жил бы в Сочи.. . :arrow:
                            сомнение - мать ошибки.

                            Комментарий


                            • #30
                              Дабрэнна та як...

                              Даўно ўжо збіраліся гэтай кампаніяй адпачыць і палавіць на Ўбарці.Пасля працоўнага тыдня селі ў машынку і ходу на Петрыкаў.У бацькі на двары былі ўжо ў сем вечара, але пасля апавядання пра тое як лютуюць камары вырашылі стартаваць зранку. Павячэралі добра-усё меркавалі як будзем дзейнічаць ну і так пра жыццё-быццё. Раніцаю вырашылі паднімацца ў пяць, бо раней яшчэ цёмна. Без чаго-та шэсць былі на пароме, састаў самы баявы - акрамя мяне - бацька,яго родны брат і па сумяшчэнню мой дзядзька і мой цесць. Пад'ехалі к бабулінай хаце...Усё здавалася, што зараз выйдзе бабуля, абніме сваімі цёплымі і шурпатымі далонямі...Але бабулі ўжо год як няма.Хата з завешанымі вокнамі неяк адразу пастарэла,двор зарос бур'янам,плот паваліўся.Здаецца толькі год прайшоў, а што будзе далей? Падайшоў к варотам,а там, ведаеце, такія вялікія дубовыя слупы-шулы з выразанымі чвэрцямі.У дзяцінстве здавалася,што з імі нічога не здарыцца гадоў так сто,але падгнілі,пакасіліся.У голаву прыйшла думка- вось так і вёскі,якія знаходзяцца далей ад аўтамабільных трас знікаюць з твару Зямлі,чамусьці іх не кранае наша "адраджэнне" сяла, і як мы можам перагнаць па паказчыкам часы Саюза, калі усё гэта, што зараз пазарастала і парушылася, раней аралася,касілася і апрацоўвалася. Але гэта так,навеяныя думачкі...
                              Кінулі машынку на балонні на дазволеннай адлегласці ад ракі і пайшлі пагрузіўшы прылады і прыпасы.Лавіць вырашылі толькі на вуды-я на мах,астатнія на паўдонкі без дна.Весела перакідваючыся жартачкамі разматалі вудкі-бацька першы і адвярнуўшыся да нас нешта хацеў прамовіць,але крык "глядзі вудку" заставіў яго,стасаракакілаграмовага мужыка кінуцца як ката за паплыўшай палкай.Тры хвіліны змагання і кілаграмовы сомік у руках.І якім галодным трэба быць, каб так заглатваць-нажаль...Але пачатак ёсць!А далей панёслася: плоткі,гусцёркі. Юшку вырашылі пачаць гатаваць каля дзесяці.Па словах кагосьці сапраўдная юшка павінна варыцца з трох розных відаў рып.У нас было паболей:акрамя названых трох,яшчэ чахоня,чырвонапёрка,ялец і інш. А,ледзь не запамятаваў-дзядзька злаваў два астрамусы,названыя ім "судачышчамі" і з гонарам паведаміў,што без іх юшка будзе несмачнай. Ледзь вытрымалі ўсе традыцыі, ад стопкі ў кацялок,да галавешкі. Рассеўшыся на мурозе і наліўшы кілішыкі не паспелі і слова прамовіць, як зрок некага з нас папаў на б'ючуюся вуду - і зноў змаганне, і зноў кілошны сомік,але гэты за самую губку, на адну апарышыну і амаль удзень!Дзіва да і толькі!!Але мы былі ўжо на такім эмацыянальным узніме,што паймаўшы б ,напэўна, асятра выпусцілі б,таму ніхто нават не спрачаўся,калі малога палажылі ў воду каля берага і ён ціхенька вільнуўшы хвастом паплыў у кручу.І ўсе назіралі за гэтым і ў вачах было задавальненне.А я чамусьці падумаў,што зараз адчую сябе значна мацнейшым, чым тады калі вывужваю,перамагаю,ці нават забіваю рыбіну дзеля наедку.Мага быць міласэрдным-вялікая сіла,нажаль гэтага многія не разумеюць,асабліва ўверсе...
                              Дачакацца не магу, вуда каб мая ў дугу!...

                              Комментарий


                              • #31
                                Очень красиво написано , душевный отчет, особенно про домик заброшенный, аж внутри что-то затронуло,такая ситуация везде в малых деревнях , зарастает все кругом , грустно.
                                '' Что-то не так. ''

                                Комментарий

                                Просматривают:

                                Свернуть

                                Кто рыбачит

                                Свернуть

                                На рыбалке никого нет

                                Обработка...
                                X